Інфармацыя пра сайт

 

«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі рану і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю» (LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

«Калі кажам , што немаем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды» (пар. 1Ян1,8).

 

Пан Бог вельмі моцна нас любіць. Ён - наш найлепшы Айцец. Ніхто не любіць нас так, як Пан Бог.

Ён заўсёды нас бачыць, дапамагае быць добрымі і кліча ў сваё Валадарства.

Пра добрага Пана Бога, нашага Айца, мы ўсё больш даведваемся на занятках па катэхезе, у касцёле і тады, калі чытаем Святое Пісанне, у якім запісана Божае слова

 

Божая ласка нябачная, але Пан Бог у сваёй мудрасці трывала злучыў яе з бачнымі знакамі, каб даць чалавеку матэрыяльныя доказы ласкі. Гэтыя ўстаноўленыя Езусам Хрыстом бачныя знакі, праз якія мы атрымліваем асвячальную ласку, называюцца сакрамэнтамі. Згодна з воляй Збавіцеля, ёсць іх сем: хрост, канфірмацыя (бежмаванне), Эўхарыстыя, пакаянне (споведзь), намашчэнне хворых, святарства і сужэнства.

 

Вера — гэта не толькі ўпэўненасць у існаванні Бога. Вера — гэта цэласная пазіцыя, яна пераносіцца на ўвесь стыль жыцця, на выбар, які мы робім штодзённа, і г. д. Яна становіцца дарогаю жыцця. У гэтым сэнсе св. Якуб пісаў, што «вера без учынкаў мёртвая сама па сабе» (Як 2, 17). Такой «мёртвай»