КАТЭХІЗІС
ПРА ПАНА БОГА
І. Хто такі Бог?
- Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
- Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
- Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
- Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
- Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
- Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
- Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
- Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
- Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
- Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
ПРА АНЁЛАЎ
11. Хто такія анёлы?
- Анёлы - гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела.
12. Навошта Пан Бог стварыў анёлаў?
- Бог стварыў анёлаў каб яны праслаўлялі Яго, дапамагалі людзям у збаўленні і радаваліся шчасцем у небе.
13. Як мы называем анёлаў, якія нам дапамагаюць?
- Анёлаў, якія нам дапамагаюць, мы называем Анёламі Ахоўнікамі.
14. Ці ўсе анёлы былі паслухмяныя Пану Богу?
- Некаторыя анёлы ўзбунтаваліся і не захацелі служыць Пану Богу.
15. Што сталася з анёламі, якія адмовіл: ся выконваць волю Пана
Бога?
- Гэтыя анёлы трапілі ў пекла. Там яны ўжо не могуць бачыць Бога і церпяць вечныя пакуты.
16. Як мы называем анёлаў, якія ўзбунтаваліся?
- Анёлаў, якія ўзбунтаваліся, мы называем злымі духамі, д'ябламі, сатаной.
17. Што робяць злыя духі?
- Злыя духі спакушаюць людзей, каб яны не слухаліся Бога.
ПРА ЧАЛАВЕКА
18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога,
выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болып за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу,
яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ
25. Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей?
- Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя.
26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?
- Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці.
27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей?
- Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом.
28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх?
- Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. Яны перасталі быць Божымі дзецьмі. Пан Бог папярэдзіў іх, што яны будуць цяжка працаваць, хварэць і паміраць.
29. Якія наступствы першароднага граху?
- Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі.
30. Хто быў вольны ад першароднага граху?
- Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай.
ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА
31. Што такое смерць?
- Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела.
32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека?
- Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом.
33. Што адбываецца пасля суда?
- Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле.
34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе?
- Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі.
35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле?
- Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі.
36. Што адбываецца з душою ў чыстцы?
- У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай.
37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне?
- Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.
ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ
38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць?
- Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў.
39. Як гучыць першая запаведзь?
- Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне.
40. Калі мы выконваем першую запаведзь?
- Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі.
41.Як гучыць другая запаведзь?
- He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
42. Калі мы выконваем другую запаведзь?
- Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле.
43. Як гучыць трэцяя запаведзь?
- Памятай дзень святы святкаваць.
44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь?
- Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі.
45. Як гучыць чацвёртая запаведзь?
- Шануй бацьку свайго і маці сваю.
46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь?
- Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну.
47. Як гучыць пятая запаведзь?
- He забівай.
48. Калі мы выконваем пятую запаведзь?
- Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды.
49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі?
- Шостая: не чужалож.
- Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў
Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не
выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх
і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
ПРА КАСЦЁЛЬНЫЯ НАКАЗЫ
56. Якія ёсць яшчэ наказы, абавязковыя для кожнага хрысціяніна?
- Абавязковымі для кожнага хрысціяніна з'яўляюцца яшчэ каcцёльныя наказы.
57. Хто даў Касцёлу права ўстанаўліваць наказы?
- Гэтае права даў Касцёлу Сам Езус Хрыстус.
58. Колькі ёсць касцёльных наказаў?
- Ёсць пяць касцёльных наказаў:
1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2 Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
ПРА ГРЭХ
59. Што такое грэх?
- Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў.
60. Ці ўсе грахі аднолькавыя?
- He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія.
61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх?
- Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі.
62. Якія наступствы мае смяротны грэх?
- Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку.
ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА
63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77. Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ
78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
І. Хрост.
2. Канфірмацыя.
3. Эўхарыстыя.
4. Пакаянне.
5. Намашчэнне хворых.
6. Пасвячэнне.
7. Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
- Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
ПРА СВЯТЫ ХРОСТ
81. Што такое хрост?
- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?
- Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.
83. Якім чынам удзяляецца хрост?
- Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».
ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ
84. Што такое сакрамэнт пакаяння?
- Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту
85. Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт пакаяння быў
сапраўдным і карысным для нашай душы?
- Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна:
1. Зрабіць рахунак сумлення.
2. Шкадаваць за грахі.
3. Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
4. Шчыра вызнаць свае грахі.
5. Выканаць прызначаную пакуту.
86. Што такое рахунак сумлення?
- Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў.
87. Што такое жаль за грахі?
- Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга.
88. Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца?
- Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё.
89. Што такое споведзь?
- Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне.
90. Якой павінна быць споведзь?
- Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму.
91. Што нам дае добрая споведзь?
- Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў.
92. Што такое выкананне прызначанай пакуты?
- Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.
ПРА САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІ
93. Што такое Найсвяцейшы Сакрамэнт?
- Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна.
94. Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце?
- У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус.
95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры?
- Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт
Эўхарыстыі і сакрамэнт пасвячэння.
96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы?
- У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам.
97. Што такое святая Камунія?
- Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна).
98. Што дае святая Камунія?
- Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку.
99. Хто можа прымаць святую Камунію?
- Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.
ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ
100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ
105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць?
- Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл.
106. Што такое Касцёл?
- Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты.
107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог?
- Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам.
108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам?
- Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра.
109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра?
- Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі.
110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў?
- Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы.
111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог?
- Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы.
112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна?
- Кожны хрысціянін павінен:
верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.